Бясконцы капітальны рамонт на 5-й Кааператыўнай ()

Жыхары дома №1 па вуліцы 5-ай Кааператыўнай у Віцебску ў рэжыме капрамонту жывуць не першы год. Без гарачай вады, нармальнага ацяплення і нават без падлогі ў кватэрах першага паверха. І самае галоўнае – страціўшы надзею на тое, што будаўнікі калі-небудзь давядуць справу да канца. Гэтая віцебская двухпавярхоўка на 13 кватэр пабудаваная яшчэ ў 1947-ым. Капітальны рамонт стартаваў яшчэ ў пачатку 2000-ых з тэрмарэнавацыі і замены аконных рам. Затым правялі газ. І работы раптам замарозілі. А з гарачай вадой і ўвогуле выйшаў казус. Пракладку труб спынілі на паўдарозе. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top