Экс-супрацоўнік турмы ў Беларусі: пра катаванні, ідэалагічную апрацоўку, заробкі і пратэсты ў 2020-м

ПАДТРЫМАЙЦЕ НАШУ РЭДАКЦЫЮ ДАНАТАМ: Байполавец Уладзімір Жыгар да таго, як стаць операм крымінальнага вышуку, некалькі год адпрацаваў у Ізалятары часовага ўтрымання Мазыра. Яго служба прыпала на 2016-2017 гады. І хоць гэта было задоўга да 2020-га, калі ІЧУ па ўсёй краіне запоўнілі тысячы затрыманых на пратэстах, сістэма засталася той самай. У выпуску «Ток» Уладзімір распавядае, як літаральна за тры-шэсць месяцаў можна стаць супрацоўнікам ізалятара, прайшоўшы ідэалагічную апрацоўку ў вучэбным цэнтры, апісвае сістэму ўнутранага распарадку і кантролю ў ІЧУ, хто каму падпарадкоўваецца і перад кім адказвае. Герой тлумачыць, чаму ў гэтай сістэме загад вышэйшы за закон, чаму супрацоўнікі ізалятара з адданасцю запускаюць машыну катаванняў і колькі на гэтым зарабляюць. Сам Уладзімір Жыгар пасля таго, як сышоў са службы, таксама трапіў на суткі — у Жодзіна, яго затрымалі пасля пратэстаў на Стэле ў дзень выбараў. Але ён перакананы, што яго досвед непараўнальны з тым пекл
Back to Top