Тэлевядучы Юрый Жыгамонт стаў настаўнікам беларускай мовы ў Віцебску ()

«Чытаем па-беларуску». Тэлевядучы Юрый Жыгамонт, пісьменнік Уладзімір Ліпскі і казачніца Алена Масла ў ролі настаўнікаў. Незвычайны ўрок роднай мовы для сотні малодшых школьнікаў прайшоў у Беларускім тэатры «Лялька». Заняткі сацыяльнага адукацыйнага праекта, які арганізаваў адзін з сотавых аператараў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, адбыліся яшчэ ў трох гімназіях і пяці школах Віцебска. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top