КОЛЕСАВА-ГУДЗІЛІНА: пра працэс Ціханоўскага, Ціму Беларускіх і мужа
Марыя Колесава-Гудзіліна — адна з самых вядомых беларускіх адвакатак. Абараняла шмат каго з палітвязьняў — Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзьмітрыя Папова. На свае вочы назірала за закрытым працэсам над Сяргеем Ціханоўскім. Прадстаўляла ў судзе інтарэсы поп-зоркі Цімы Беларускіх.
Увесну 2022 году была пазбаўленая ў Беларусі адвакацкай ліцэнзіі. Супраць яе ў Беларусі завялі крымінальную справу. Цяпер жыве ў Вільні. Прэзыдэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека. Замужам за фатографам Сяргеем Гудзіліным, гадуюць дзьвюх дачок.
У размове са Свабодай Колесава-Гудзіліна расказала, колькі зарабляюць судзьдзі, ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнага працэсу і ці ўзялася б яна абараняць Лукашэнку.
0:00 — Пачатак
0:55 — Хто такая Марыя Колесава-Гудзіліна
1:05 — Чаму працэс над Ціханоўскім быў гістарычным
4:00 — Пра палітвязьня Дзьмітрыя Папова
6:34 — Як паводзіў сябе на судзе Сяргей Ціханоўскі
8:54 — Пра блогера MozgOn-а, сукенкі і кніжкі
10:26 — Пра Ігара Лосіка
12:45 — Як адбываецца сустрэча адваката з падабаронным у СІЗА
15:04 — Чаму адвакатам забаранілі расказваць падрабязнасьці справаў
16:55 — Як Пальчыс дазнаўся пра нараджэньне дзіця
18:48 — Пра «пакаяльнае відэа» на юрфаку БДУ
21:14 — Тры аднакурсьнікі: судзьдзя, адвакат, абвінавачаны
23:05 Кім марылі быць — адвакатамі ці судзьдзямі
24:15 — Колькі зарабляюць судзьдзі
27:19 — Ці павінна быць люстрацыя
28:02 — Пракуроры і судзьдзі працуюць у адной счэпцы?
29:25 — Ці можа адвакат паўплываць на вынік палітычнай справы?
30:54 — Ці браць «дзяржаўных» адвакатаў?
31:25 — Чаму ў Беларусі малы працэнт апраўдальных прысудаў
32:14 — Чаму ў адвакатаў такія высокія ганарары?
33:58 — Як пазбаўлялі адвакацкай ліцэнзіі
36:40 — Як прыходзілі дадому зь ператрусам і як рэагавалі іншыя адвакаты
40:24 — Як цэнзуравалі твітар
41:40 — Крымінальная справа і чаму зьехала зь Беларусі
42:43 — Пра мужа фатографа Сяргея Гудзіліна
43:36 — Куды зьнік Сяргей Гудзілін
45:49 — Чаму абралі Вільню для пераезду
48:17 — Ці сумуюць па Жодзіне
48:54 — Пра славуты здымак Гудзіліна, які перамог на «Прэс-фота Беларусь»
49:56 — Што зробяць найперш, калі вернуцца ў Беларусь
51:42 — Пра «Малады фронт», сабаку і веру ў Бога
55:43 — Наколькі цяжка было працаваць з поп-зоркай Цімам Беларускіх
59:20 — Ціма Беларускіх і беларускія пратэсты
1:01:34 — Суд супраць Сьцяпана Пуцілы (NEXTA)
1:03:47 — Пра ўзаемаадносіны з Азаронкам і дзяржаўнай прэсай
1:05:20 — Працэс МішыFM супраць дзяцей Мулявіна
1:06:32 — Ці цяжка абараняць сапраўды вінаватых?
1:08:14 — Ці засталася ў Беларусі незалежная адвакатура
1:10:00 — Што такое Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека
1:13:00 — Як адвакаты знаходзяць сябе за мяжой
1:14:58 — Ці верыць, што законнасьць у Беларусі адновіцца
1:15:13 — Ці абараняла б Лукашэнку
#радыёсвабода #беларусь
Наш сайт:
TELEGRAM:
FACEBOOK:
TWITTER:
INSTAGRAM:
TikTok: @radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі
1 view
0
0
1 year ago 01:16:01 1
КОЛЕСАВА-ГУДЗІЛІНА: пра працэс Ціханоўскага, Ціму Беларускіх і мужа