Алесь Камоцкі - Мітусня (2002)

Словы і музыка Алеся Камоцкага Я з гадоў перажытых помню Мітусню каляровых дзён, Пошук выйсця і шлях дадому, І гуканне наўздагон. І памылак былых атрута З цягам часу губляе смак Што калісьці было пакутай Таго проста ўжо няма. Я, бывае, блукаю летам За ўспамінамі след у след, Я, бывае, гляджу без мэты То ў люстэрка, то на партрэт. А, бывае, сябе здзіўляю І ў доўгім жыцьці надзей Я спакою сабе шукаю З цягам часу ўсё часцей.
Back to Top