Традыцыйны строй – Дамачаўскі строй

Дамачаўскі строй Бытаваў у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя ў мястэчку Дамачава, вёсках Чэрск, Рудня, Ліпінкі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (зараз у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці). Святочны строй дзяўчыны 1.Сарочка. Палатняная, з адкладным каўняром. Арнаментальнае аздабленне выканана ў тэхніках чатырохнітовага і бранага ткацтва, вышыўкі лічанай гладдзю, крыжыкам, коскай, краявым швом. 2. Хвартух (спадніца). Пашыты з паласатай баваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва. 3. Фартушок. Пашыты з паласатай напаўваўнянай саматканкі, выкананай у тэхніцы чатырохнітовага ткацтва; абшыты карункамі фабрычнага вырабу. 4.Гарсэт. Пашыты з сукна на баваўнянай падшэўцы. Аздоблены тасьмой і машыннай строчкай. Зашпільваецца на металічныя гузікі. 5. Чылка (галаўны ўбор). Абруч з кардону, абшыты ваўнянай тканінай і тасьмой. 6. Пацеркі 7. Чаравікі ____________________________________________________________ Святочны строй хлопца 1. Сарочка. Баваўнян
Back to Top