Пераможцай першага канцэрту трэцяга сезону праекту “Я пою!“ на тэлеканале АНТ стала Сабрына Бабшукова, якая выканала песню Алены Свірыдавай “Пакуль“ у перакладзе Андрэя Хадановіча. Нагадаем, песня была створаная адмыслова для ўдзелу ў праекце «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».