ГУЛЬНЯ БЕЗ ПРАВІЛАЎ ч. 2. рэж. Антось Цялежнікаў | ИГРА БЕЗ ПРАВИЛ ч. 2. Лукашенко. Напролом

Шлях Аляксандра Лукашэнкі ад перамогі на дэмакратычных выбарах да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму ў краіне. Былыя паплечнікі кіраўніка Беларусі апавядаюць пра ўнутраную кухню перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе, дзе выкарыстоўваліся новыя паліттэхналогіі. Як праводзіліся два рэферэндумы, якія дазволілі Лукашэнку істотна пашырыць свае ўладныя паўнамоцтвы і разбурыць парламентарызм, здзейсніўшы дзяржаўны пераварот? Дакументальны фільм “Лукашэнка. Напралом. Гульня без правілаў-2“. Рэжысёр Антось Цялежнікаў. 00:00​ Перадвыбарчыя абяцанні Лукашэнкі ў 1994 10:45​ Замах у Лёзна 16:00​ Перамога на дэмакратычных выбарах і першыя крокі 26:44​ “Выпраўленне“ сістэмы 30:40​ Цэнзура СМІ 32:23​ Разыходжанне з камандай 33:53​ Рэферэндум 1995 года 46:00​ Супрацьстаянне з дэпутатамі Вярхоўнага Савета XIII склікання 50:00​ Рэферэндум 1996 года і разгром ЦВК 01:00:01​ Правал імпічменту
Back to Top