Акустычны анлайн-канцэрт The Road Dogs на Еўрарадыё

Еўрарадыё робіць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. За апошнія два месяцы мы правялі 11 канцэртаў “Бяспечны LIVE“, і заўтра будзе яшчэ адзін. А сёння ў нас, так бы мовіць, сайд-праект — гурт The Road Dogs з акустычным сэтам. Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на “Ютубе“ і ў “Фэйсбуку“. Пачатак у 20:30.
Back to Top