Бяспечны LIVE / Лера Яскевич

28 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца акустычны выступ спявачкі Леры Яскевіч. Лера Яскевіч — відэа-блогерка і спявачка. Набраўшы папулярнасць на ютубе з каверамі на вядомыя песні, Лера ўжо заваявала аўдыторыю і сваімі песнямі ды кліпамі! Заўжды самабытная і шчырая, яна з табой і ў вясёлы, і ў сумны настрой, і ў пошуках сябе, і ў асэнсаваннях жыцця. Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які ты можаш глядзець у любой кропцы свету🙌 Робім усё магчымае з «Аліварыя», каб ты не сумаваў на каранціне.
Back to Top