“Адзін з нас. Андрэй Кудравец“

Ён - самы малады галкіпер-дэбютант БАТЭ ў гісторыі клуба, а яшчэ добры чалавек і верны сябар! Першы матч у вышэйшай лізе наш герой правёў ва ўзросце 17 гадоў і 227 дзён - і з таго часу пабіў ужо некалькі рэкордаў. Напрыклад, пераадолеў рубеж у 500 “сухіх“ хвілін. Між іншым, за ўсю 30-гадовую гісторыю вышэйшай лігі нікому ў такім юным узросце гэта не ўдавалася. Чаму ў дзяцінстве яго блыталі з дзяўчынкай? Як ён прымудраецца сумяшчаць вучобу на эканамічным факультэце БДУ і прафесійную кар’еру? Колькі быў гатовы заплаціць “Коньяспор“ за беларускага галкіпера гэтай восенню? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы атрымаеце, паглядзеўшы наш фільм. Прыемнага прагляду!
Back to Top