Як зберагчы сябе ад траўмаў у зімовы перыяд?

Статыстыка кажа пра тое, што асноўнай прычынай траўматызму зімой з’яўляецца банальная спешка. Многія папросту не заўважаюць прыцярушанага лёду, у выніку чаго падаюць і атрымліваюць розныя траўмы. У спешцы чалавек схільны не заўважаць нават адкрытага лёду. Акрамя таго, значная частка траўмаў звязана з грамадскім транспартам. Паслізнуцца і зваліцца можна як пры ўваходзе ў аўтобус, так і пры выхадзе з яго. Як зберагчы сябе ад траўмаў нам распавяла галоўны санітарны ўрач раёна Таццяна Палякова.
Back to Top