ПОЎНАЯ ВЕРСІЯ фільма “Будзьма беларусамі!“

Поўная рэжысёрская версія першага анімацыйнага фільма па гісторыі Беларусі “Будзьма беларусамі!“ мае вышэйшую за папярэднія рэлізы якасць відэа і большы хранаметраж. Відэа змяшчае яшчэ плюс 22 секунды беларускай гісторыі пасля 1991 года і імёны ўсіх тых, хто прыклаў рукі да яго стварэння. “Будзьма беларусамі!“ - гэта першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку да нашых дзён. Мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT“ культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!“ і парталу . Праект мае на мэце зацікавіць беларускай гісторыяй і культурай шырокае кола людзей. Стваральнікі праекта перакананыя, што менавіта гэтыя каштоўнасці сёння могуць аб’яднаць такіх розных беларусаў.
Back to Top