Толькі зьмен / Перемен (ЦОЙ пад гуслі па-беларуску)

Толькі зьмен / Just Changes! В.Цой і гурт Кино Пераклад Сяржука Сокалава-Воюша Зáміж цяпла – зе́леня шкла, Зáміж вагню – дым, Зь сеткі календара схоплены дзень. Зыркае сонца згарае датла, Дзень дагарае зь ім, На места ў полымі падае цень. “Толькі зьмен!” Сэрцы ў нас нáдабяць зьмен. “Толькі зьмен!” Вочы ў нас нáдабяць зьмен. Сьмех і сьлёзы, пульсацыя вен – Дамагаюцца зьмен. “Толькі зьмен! Чакаем мы зьмен!” А электра-сьвятло нам працягвае дзень, Ды няма ні запалкі нідзе й Там, на кухні, сіняю кветкай палае газ. Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток – і не бывае прасьцей, Больш нічога няма, ўсё астатняе ў нас. Мы ня можам хваліцца мудротай вачэй. Жэсты недасканалыя скрозь. Ды адно аднаго разуменьня у нас не адняць. Цыгарэты ў руках, гарбаты глыток – і замкнёнае кола ёсьць, Ды раптам нам робіцца страшна нешта зьмяняць. --- Падтрымаць гусляра:
Back to Top