Летні адпачынак “На сажалках” – “Свая зямля”

Улетку ў Чэрвенскім раёне павялічыўся паток турыстаў у аграсядзібы. Асабліва папулярны адпачынак на прыродзе. Сёлета новыя экалагічныя маршруты прывабліваюць моладзь і замежных гасцей. Выхаднымі ўтрая павялічваецца колькасць жадаючых у аграсядзібе “На сажалках”, што ў вёсцы Клінок. Тут на свежым паветры вывучаюць замежную мову сталічныя гімназісты, а таксама па спецыяльнай праграме загартоўваюцца фізічна выхаванцы спартыўных клубаў. Пасля трэніровак і трэнінгаў моладзь разам з гаспадаром аграсядзібы Сяргеем Рукшта ходзіць у паходы, прымае ўдзел у адкачцы мёду. Асабліва папулярна рыбалка на Волме. У якім доміку можна выспацца? Якія артэфакты выклікаюць цікавасць у турыстаў? Што даюць майстар-класы? Ці ёсць будучыня ў сельскага турызму? На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць госці праграмы “Свая зямля” , у і з паўторам у гадзіны на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Back to Top