Ветаптэка «Аптывет» праводзіць акцыю «Зрабі дабро»

Кожную трэцюю суботу жніўня адзначаецца сусветны дзень бяздомных жывёл. Для ўсіх тых, хто любіць катоў і сабак, ён з’яўляецца сапраўдным знакам добрых спраў. У нашым горадзе дапамогу бяздомным жывёлам аказвае ветаптэка «Аптывет». Там праходзіць акцыя «Зрабі дабро», у якой могуць прыняць удзел усе жадаючыя шклаўчане.
Back to Top