Эксклюзіўны відыё-рэпартаж з Дня Волі 2012 ад украінскай “Палітычнай Крытыкі“

Прапануем Вашай увазе эксклюзіўны відыё-рэпартаж з мінскага Дня Волі 2012 ад журналістаў украінскага часопіса “Палітычная крытыка”. Журналісты Віталь Атанасаў і Аляксей Радынскі заснялі ўдзел арганізаванай ЛГБТ-групы ў адной з найбольш значных грамадска-палітычнай падзей Беларусі. Нагадаем, 15 актывістаў праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і аргкамітэта Мінскага гей-прайда выйшлі 25 сакавіка з вясёлкавымі сцягамі, сусветным сімвалам руху за правы ЛГБТ-супольнасці, на шэсце беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Мінску, прымеркаванага да Дня Волі. Арганізатары не перашкаджалі руху ЛГБТ-калоны.
Back to Top