Чым рэжыму не дагадзіла беларуская мова? | Кафка отдыхает: чем режиму не угодил белорусский язык?

У сваім імкненні знішчыць грамадзянскую супольнасць беларускі рэжым не абышоў увагай і Таварыства беларускай мовы, адну з найстарэйшых арганізацый Беларусі. Адпаведнае хадайніцтва з патрабаваннем ліквідацыі ТБМ Мінюст накіраваў у Вярхоўны суд. Чым не дагадзіла рэжыму Таварыства беларускай мовы? Ці ёсць спадзяванні на станоўчае рашэнне суда і што будзе з ТБМ у адваротным выпадку? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім. 01:35 Прэтэнзіі беларускіх уладаў да ТБМ 04:50 Сітуацыя, калі “часам не да законаў“? 07:10 Чаму рэжым Лукашэнкі не любіць беларускую мову? 08:45 Калі “Таварыства беларускай мовы“ ліквідуюць, што далей? 12:00 Лёс недзяржаўнага беларускамоўнага універсітэта 13:45 Спробы пагаварыць пра сітуацыю з уладамі 19:00 Ці могуць беларускую мову зрабіць не дзяржаўнай? ТГ: FB: ВК: ОК: Instagram:
Back to Top