Крэпасць з «сіськай», гасцінныя яўрэі і помнік бабру. Бусь Беларусь #3: Бабруйск

Трэвэл-блог «Бусь Беларусь» ад грамадскай кампаніі «Годна» распавядае пра краіну, якой хочацца даць буську. У трэцім выпуску вядоўцы едуць у Бабруйск і эмацыйна дзеляцца ўражаннямі ад горада і людзей, што там жывуць. Прадстаўнікі TikTok-пакалення «Бусь Беларусь» адкрываюць невялікія гарады і мястэчкі, знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, дбае аб прыгажосці малой радзімы ці, хай сабе, проста жыве тут. Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але шукаем эмоцыі ў сучаснасці, залазім у закінутыя будынкі і… спрабуем замовіць каву з раслінным малаком. У вандроўкі па несталічнай Беларусі запрашаюць шоумен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч. Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі. Пра ўсё гэта ў выпусках трэвэл блога «Бусь Беларусь» на канале «Годна»! Саўндтрэк праект
Back to Top