фільм “ПЕРАКЛАДЧЫК“ / TRANSLATOR (eng subs)

Пакінуць свой адметна добры след на зямлі мае магчымасць кожны чалавек: ён можа пасадзіць сад, дастойна выгадаваць дзяцей, пабудаваць царкву, самааддана паслужыць веры, Айчыне, людзям або справе свайго жыцця. І для нашага земляка Фёдара Данілавіча Клімчука такім прызваннем, якому ён без шкадавання і на працягу многіх гадоў ахвяраваў увесь свой час, сілы, веды і здольнасці, стала яго праца па захаванню гаворкі і фальклорнай спадчыны сваёй роднай вёскі Сіманавічы і ўвогуле – па даследаванню, вывучэнню, навуковай класіфікацыі разнастайных заходнепалескіх дыялектаў. Ён быў не проста вучоным, фалькларыстам, глыбокім знаўцам мовы і традыцыйнай культуры заходняга Палесся, а быў яшчэ і актыўным папулярызатарам гэтай самабытнай духоўнай спадчыны. Яго старанне ўвасобілася ў шматлікіх артыкулах і выданнях, і да астачы сваіх дзён ён не пераставаў спадзявацца на тое, што выйдзе ў свет і знойдзе свайго чытача і кніга “Новага Запавету”, перакладзеная ім на гаворку роднай вёскі Сіманавічы. Рэжысёр фільма - Кас
Back to Top