ПАМІЖ НЕБАМ І ЗЯМЛЁЙ жывуць два менскія сябры рэж Б. Бабок, Беларусь, 2015 г. дакументальныя фільмы

Віталік – чэмпіён па вольнай барацьбе, алімпійская надзея і навальніца раёну. Аднойчы ён праводзіць сябровак пасля трэнавання, насустрач ідуць двое хлопцаў нападпітку… Пеця – чэмпіён сярод юніёраў па боксе, аматар дзяўчат. У дзень свайго вяселля ён вырашае пераплыць Дняпро, нягледзячы на моцнае цячэнне ракі… Гэта было 40 гадоў таму. Сёння Пётр, правёўшы большую частку жыцця за кратамі судовай псіхіятрыі, дапамагае Віталю, які нядаўна выйшаў з турмы, уладкавацца ў каморцы на гарышчы ягонай панэлькі і справіцца з цяжкімі ўспамінамі аб Афганскай вайне. Аднак не ўсе цешацца такому суседу. За час ізаляцыі шмат што змянілася не толькі ў герояў, але і ў свеце. Грамадства, якое зрабіла ўсё, каб героі былі тымі, кім яны ёсць сёння, не прымае іх такімі. Гэта гісторыя сяброў па няшчасці, якія страцілі ў жыцці ўсё, акрамя спачування і чалавекалюбства. Дакументальны фільм “Паміж небам і зямлёй“ жывуць два менскія сябры, рэж. Барыс Бабок, Беларусь, 2015 г. 🎬 Падп
Back to Top