“Аксамітны летні вечар“ ~ “Aksamitny lietni večar “

“Аксамітны летні вечар“ Музыка Віталя Навіцкага, Словы Сяржука Сокалава-Воюша~ Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. Чырванее раньні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. Мне краёў чужых не трэба, як ні варажы, Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.
Back to Top