Pomidor/OFF — Я Выхажу (прысвячаецца Раману Бандарэнку і ўсім, хто змагаецца за свабоду Беларусі)

Беларускі гурт Pomidor/OFF 20 лістапада аддае песню «Я Выхажу», прысвечаную Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусь падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за ўвесь тэрмін дзеяння савецкай улады. Глядзіце lyric video да песні. Слухайце песню на ўсіх лічбавых музычных платформах: «Я Выхажу» ці «Выходзім» — гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году. Збіты невядомымі ў мінскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як «Плошча Пераменаў», і адвезены ў Цэнтральны РАУС Мінска, Раман памёр амаль праз суткі ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць ад цяжкіх траўмаў галавы. Музыка — Pomidor/OFF. Словы — Аляксандр Памідораў. Відэа — Alex. Гук — Яблык. Лога гурта — Wiecier. Тэкст песні: Я ВЫХАЖУ Я той самы, Я такі самы Зацюканы марна – Крок улева – крок управа. Мяне таксама Палохаюць стрэлы,
Back to Top