У памяці ў вечным палоне (да 75-годдзя пісьменніка-земляка Аляксандра Міхайлавіча Бардоўскага)

Сярод вядомых земляков, на якіх багата наша родная Касцюкоўшчына, нямала пісьменнікаў і паэтаў, цікавых і таленавітых людзей, адданых сыноў сваёй малой радзімы. Адзін з іх, паэт Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі, 3 мая 2021 года адзначае свой 75-гадовы юбілей. Народнае аматарскае аб’яднанне “Літаратурная гасцёўня “Крынічка” падрыхтавала да юбілею Аляксандра Міхайлавіча відэапрэзентацыю “У памяці ў вечным палоне…”, якая знаёміць гледача з біяграфіяй, асобай і паэтычнымі творамі паэта. #пісьменнікібеларусі​ #аляксандрбардоўскі #касцюковіцкаябібліятэка
Back to Top