Беларуская лацінка — трэнд ці крынж? Трушанка выпуск #3

Як пачаць думаць беларускай лацінкай? На якой мове пісалі Кірыла і Мяфодзій? Што такое беларуская арабская вязь і пры чым тут Вітаўт? Адказы на гэтыя пытанні знойдзеш у новым выпуску «Трушанкі» з Лізай Ветравай. А таксама навучышся чытаць і пісаць беларускай лацінкай. Гэтае відэа — скарочаны курс гісторыі беларускай пісьменнасці з асноўнымі правіламі пісьма беларускай лацінкай. Акрамя правіла: на месцы кірылічнай Х пішацца Ch (chimija), а лацінская літара H адпавядае кірылічнай Г (hodna) — пра гэта мы забыліся распавесці. Але вы напішыце нам у каментарыях 😉 Спасылкі: Падтрымаць нас на Patreon — Выпуск быў зроблены, абапіраючыся на артыкул Уладзя Лянкевіча і Алены Пятровіч: Лацінізатары: Ліза Ветрава ў Instagram/TikTok — @li_vetrava Падрабязней пра кампанію «Годна»: Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: @hodnaby
Back to Top