Прамы эфір, прысвечаны заснавальніку Веткаўскага музея Фёдару Шкляраву

30 кастрычніка будзе роўна 35 год, як пайшоў з жыцця заснавальнік Веткаўскага музея Фёдар Шкляраў. Да сваіх 45-ці ён паспеў стварыць уласны мікракосмас: пабудаваў дом, пасадзіў вакол яго сад і ўзгадаваў трох дзяцей. Але самому сабе Фёдар Рыгоравіч адказаў, што не паспеў галоўнага: не паспеў даведацца “на чым сядзеў і па чым хадзіў”. Не спазнаў ні каранёў сваіх, ні традыцый, ні культуры зямлі, на якой жыў. Мабыць, гэтае ўсведамленне і прывяло да таго, што асабісты свет стаў яму цесны, і ён выйшаў за яго межы, і стварыў Дом для ўсіх нас. І Дом гэты называецца Веткаўскім музеем. 🔸Нам захацелася неяк асабліва ўзгадаць гэтага легендарнага чалавека. Таму, у нядзелю 29 кастрычніка мы правядзем прамы эфір з Галінай Нячаевай і Святланай Лявонцьевай - першымі супрацоўніцамі Веткаўскага музея, якім давялося працаваць з Фёдарам Рыгоравічам. Яны раскажуць, як ім працавалася з Фёдарам Шкляравым, чаму ён іх вучыў, як яны адкрывалі музей. Будуць цікавыя гісторыі з першых год працы музея 🤗 А яшчэ, падчас прамога эфіру будзе мажлівасць задаваць пытанні, на якія Галіна Рыгораўна і Святлана Іванаўна адкажуць. 🎥 Пачатак у 12:00. Запіс трансляцыі будзе. ________________ 30 октября будет ровно 35 лет, как ушел из жизни основатель Ветковского музея Федор Шкляров. К своим 45-ти он успел создать собственный микрокосмос: построил дом, посадил вокруг него сад и вырастил трех детей. Но самому себе Федор Григорьевич ответил, что не успел главного: не успел узнать “на чем сидел и по чему ходил”. Не познал ни корней своих, ни традиций, ни культуры земли, на которой жил. Видимо, это осознание и привело к тому, что личный мир стал ему тесен, и он вышел за его пределы, и создал Дом для всех нас. И Дом этот называется Ветковским музеем. 🔸Нам захотелось как-то особенно вспомнить этого легендарного человека. Поэтому, в воскресенье 29 октября мы проведем прямой эфир с Галиной Нечаевой и Светланой Леонтьевой - первыми сотрудницами Ветковского музея, которым довелось работать с Федором Григорьевичем. Они расскажут, как им работалось с Федором Шкляровым, чему он их учил, как они открывали музей. Будут интересные истории с первых лет работы музея. А еще, во время прямого эфира будет возможность задавать вопросы, на которые Галина Григорьевна и Светлана Ивановна ответят. 🎥 Начало в 12:00. Запись трансляции будет.
Back to Top