Сёння ўспамінаюць трагедыю Хатыні ()

Да 75-годдзя Хатынскай трагедыі ва ўсіх рэгіёнах Віцебскай вобласці ладзяцца вечарыны памяці, сустрэчы з удзельнікамі і вязнямі вайны, гісторыкамі і краязнаўцамі, прэзентацыі кніг успамінаў дзяцей вайны. У Віцебскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы Імя Горкага адбыўся тэматычны вечар «Свяча памяці» з удзелам сведкаў тагачасных падзей, даследчыкаў і моладзі. Віцебскі абласны музей Міная Шмырова арганізаваў урокі памяці і смутку для навучэнцаў школ. Лёс Хатыні на тэрыторыі Віцебскай вобласці паўтарылі 108 вёсак, якія так і не былі адноўлены. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top