Як перажывае паводку вёска Кучыншчына Лёзненскага раёна ()

У Віцебску ноч на 8 сакавіка стала самай цёплай за ўсю гісторыю назіранняў. Незвычайна насычаным на прыродныя з’явы выдаўся сакавік. Прыродная вясна не адстае ад календара. Так, галоўная артэрыя поўначы краіны — рака Заходняя Дзвіна — у межах Віцебска ўжо цалкам ачысцілася ад лёду. Звычайна гэта адбываецца на месяц пазней. У басейне ракі паводкавая вада адрэзала ад “вялікай“ зямлі вёску Кучыншчына Лёзненскага раёна. У многіх рэгіёнах назіраюцца тэмпературныя рэкорды. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top