Халезін. Рэжысёр пратэсту пра дысідэнцтва, дыслексію, дэпрэсію і перамогу

У іншай краіне ён быў бы Мікам Джагерам. У лепшым жыцці ён стаўся б Джудам Лоу. Ці Томам Стопардам. Але Мікалай Халезін адбыўся як асоба ў дзіўныя часы ў няпростай краіне. Таму давялося фарцаваць вінілам, выдумляць газэты, ляпіць палітычныя калажы, ствараць тэатры, шалець ад “пінкфлойдаў”, цытаваць Леніна міліцыянтам ды ківачом матляцца ад сцэнічнай рэжысуры да палітычнага кансалтынгу – і наадварот. У эпічнай размове з Сяргеем Будкіным першы “лялькавод” найноўшай айчыннай гісторыі агучыць усё, што вы хацелі пра яго ведаць. Але баяліся запытацца. Кураж, дыслексія, эміграцыя, джынса, дэпрэсія, каханне ды перамога – у адным пакунку. Халезін плюс Будкін. Рыхтуйце насоўкі!)) 0:30 спектакль пра Тарайкоўскага, лёс пастаноўкі пра 30-я 4:42 камерцыйны поспех, «калькулятар у Наташы» 8:28 пра бацькаву кар’еру спевака, як сам упусціў прафесію вакаліста 13:31 служба ў авіацыі, вучоба на бухгалтара, праца шліфоўшчыкам і як раптам зрабіў свята горада 20:00 знаёмства з КДБ, просьбы зліць пр
Back to Top