💐Пашана дзятлаўскім жанчынам за хлебны каравай – «Свая зямля»

На фінішы жніва Беларускае радыё разам з надзейнымі партнёрамі – Мінсельгасхарчам, Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК і Беларускім саюзам жанчын – па новым адрасе правялі рэспубліканскую акцыю «Жанчыны на жніве-2023». У Дзятлаўскім раёне ацанілі ўклад 11 лепшых працаўніц сельгаспрадпрыемстваў у агульныя здабыткі ўборачнай. Гэты сезон для хлебаробаў быў на старце складаным, а па выніках стаў пераможным. У чарговы раз прырода выпрабоўвала на вытрымку і прафесіяналізм. Надзейнае плячо ў эксперыментах, адаптацыі сучасных тэхналогій, а таксама дапрацоўцы збожжа падставілі жанчыны – аграномы, брыгадзіры, загадчыцы складоў і сталовых... Які рэкорд упершыню ўстанавілі на жніве? Якія культуры далі добры ўраджай? Якія стравы надаюць сіл і бадзёрасці? Якія ўзнагароды атрымалі лепшыя жанчыны? Якія прыёмнікі дапамогуць трымаць сувязь з любімым радыё? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» на
Back to Top