Латвійскі тэкстыль у Віцебску ()

У Дні культуры Латвіі ў абласным цэнтры ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава прадстаўлены работы студэнтаў Латвійскай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі каля паўсотні работ. Нітка за ніткай ствараюцца гладкія і рэльефныя, тонкія і празрыстыя ці пухнатыя габелены. Сучасная эстэтыка тэкстыльнага дызайну нашых заходніх суседзяў блізкая і Віцебскім мастакам. Мова творчасці зразумелая без перакладу. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top