Навялі масты ()

У Наваполацку завершаны выпрабаванні апоры моста праз раку Заходняя Дзвіна. Мост праверылі на трываласць. Вынікі кантрольных выпрабаванняў станоўчыя. Эксперты сцвярджаюць, што канструкцыя адпавядае патрабаванням. У бліжэйшы час спецыялісты Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута дадуць сваё заключэнне – які транспарт цяпер можа рухацца па мосце. Тэрмін эксплуатацыі часовай умацавальнай канструкцыі не больш за тры гады. Гэтага часу дастаткова, каб распрацаваць праект рэканструкцыі моста і выканаць неабходныя работы. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top