Падрыхтоўка да сельскагаспадарчых кірмашоў

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў у самым разгары. Ужо ў гэтую суботу 26 кастрычніка кірмаш пройдзе на паркоўцы каля магазіна “Паркавы“. Пакупнікоў чакае шырокі асартымент тавараў: бульба, морква, цыбуля, капуста, зерне, жывая рыба і многае іншае. Дарэчы, кірмашоў з нецярпеннем чакаюць не толькі пакупнікі, але і прадаўцы – і не проста чакаюць, а старанна рыхтуюцца.
Back to Top