Адпачынак у Беларусі: Азёрны край – Аграсядзіба Мацейкава сяліба | Экалагічны турызм у Беларусі

Вёска Пераброддзе знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Браслава на беразе двух маляўнічых азёр – Набіста і Абстэрна. У ёй размешчана аграсядзіба Мацейкава сялiба. Да вёсцы вядзе асфальтаваная шаша Полацк – Браслаў. Азёрны край прыцягвае рыбакоў, бо ў вадаёмах велізарная колькасць відаў рыб: лешч, шчупак, верхаводка, карась, гусцера, язь, плотка, лінь, акунь, чырвонапёрка і іншыя. А яшчэ сядзіба прыцягальнае месца для адпачынку і творчасці паэтаў, мастакоў, летуценнікаў і закаханых. «Мацейкава сяліба» – цудоўнае месца для адпачынку на ўлонні маляўнічай прыроды. Сядзіба «Мацейкава сялiба» – тры ўтульныя домікі на беразе возера Набіста, усяго ў 20 хвілінах хады ад ягаднага і грыбнога лесу. Гасцявыя дамы пабудаваны з экалагічна чыстага матэрыялу – бярвення, унутранае аздабленне таксама выканана з дрэва. У інтэр’еры і на ўчастку сядзібы ёсць у вялікай колькасці вырабы мясцовых майстроў: вышыўка, вязанне, разьба па дрэве і фларыстычныя кампазіцыі. Для гатавання ежы ёсць усе прыборы і посуд, мясцовыя
Back to Top