Васіль Быкаў (1924 – 2003)

Выпуск падрыхтаваны паводле аўтабіяграфіі Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Васіль Быкаў не быў аблашчаны лёсам. Дзяцінства ў страшнай галечы. У юнацтве праз беднасць кінуў мастацкую вучэльню і пайшоў класці цэглу. Урэшце, замест працы ва Украіне трапіў на фронт, не маючы і 18 гадоў. На вайне яго двойчы хацелі расстраляць як шпіёна, двойчы ранілі, аднойчы – спісалі з ліку жывых і нават даслалі бацькам “пахаронку”. Майстрам ваеннай прозы Быкава таксама прызналі не адразу. Пасля публікацыі аповесцяў “Трэцяя ракета”, “Мёртвым не баліць” і “Круглянскі мост” на Быкава пасыпаліся папрокі, затым – непрыхаваныя пагрозы. Дайшло да біцця вокнаў, жучкоў пад канапай і нападаў у цемры. Толькі ў 1980-я сітуацыя змянілася… Тэкст чытае Юры Усціновіч
Back to Top