Разлад (ВИА “Песняры“)

Исполнитель: Песняры (1982) музыка: В. Мулявин слова: Янка Купала (И. Луцевич) (1907) соло: В. Мулявин (1982) аранжировка: И. Паливода (1982) //===================================== *Разлад* Куды ні глянеш — людзі, людзі, Куды ні глянеш — шэльмы, шэльмы, Куды ні глянеш — б’юцца ў грудзі, Што значыць: правільныя вельмі. Адзін накраў — багацце ўмножыў, Другі згалеў, галей сабакі... Бяду нажыці ўсякі можа, Бяды пазбыціся — не ўсякі. Аслу з напоўненай машною Леў акаваны лапы ліжа... Рака затоўчана крывёю, Ўдава заводзіць каля крыжа. Дабро і зло — ў аднолькай мерцы; Свіння святыя думы блоце, Вужакі сыкаюць на сэрцы, Душа валяецца ў балоце. Крутым хвастом на ўсе староны, Як сучка, доля меле, дзеле: Адным спраўляе пахароны, Другіх склікае на вяселле. Няпраўда праўду акілзала I едзе людскасці па спіне, А чалавек — ком гною, сала — Быдлём, сляпнём жыве і гіне. Адзін чорт весел, зубы скаліць, Загаціў пекла да варотаў; Рад шэльма: польку з ведзьмай валіць... Такі разлад — яго работа! Янка Купала 1907г. //===
Back to Top