РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО габрэйскай сям’і рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2019 г. дакументальны фільм Белсат

Невялікая габрэйская сям’я месціцца ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомля. Барыс – самы старэйшы. Разам з ім жывуць яго дачка з мужам і ўнучка Ірына. Іх спакойнае існаванне яшчэ дзевяць гадоў таму было парушана загадам мясцовых уладаў аб зносе дому, які паспеў стаць іх радавой каштоўнасцю. Пабудаваны ў 1905 годзе, дом упрыгожаны калісьці традыцыйнай для гэтых мясцін вытанчанай драўлянай аздобай: разьбянымі ліштвамі, аканіцамі, парталамі, арнаментаванымі дзвярыма. Гэты цудоўны прыклад драўлянага дойлідства дзяржава спецыяльна не занесла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, каб без праблем вызваліць месца для сучаснай забудовы. Галоўныя героі фільма – дзядуля і ўнучка. Ён – былы дырэктар аднаго будаўнічага кіравання, яна – студэнтка, будучая архітэктарка. Здаецца, больш за ўсіх менавіта яны перажываюць будучую страту... Дакументальны фільм “Раскіданае гняздо“ , рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2019 г. дакументальныя фільмы Белсат DOC 🎬 Падпішыся на дакументальны
Back to Top