Велікодная Святочная Літургія ў Грэка-каталіцкай парафіі Кірылы і Мятода( Баранавічы)

Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос! Гэтыя словы гучаць на Беларускіх землях больш за тысячу гадоў. Гэтым радасным воклікам нашыя продкі сьведчылі сваю веру ў тое, што Ўваскрослы Хрыстос сапраўды жыве сярод іх, што Ён зьяўляецца крыніцай новага жыцьця. Гэтая радасная зьвестка праз стагоддзі абдымала і яднала на землях Беларусі хрысьціянаў розных царкоўных традыцый — усходняй і заходняй. У духу братэрскай еднасьці нараджалася беларускае хрысьціянства і аб гэтай каштоўнай спадчыне хрысьціянскай еднасьці трэба нам памятаць і сёньня. Памятаць, што ў Беларусі мы — хрысьціяне розных канфесій — пакліканыя разам “вызнаваць Таго, хто нас асьвяціў”. Выдатны прапаведнік нашых земляў, сьв. Кірыла Тураўскі пісаў: “Верма Хрысту, Богу нашаму. Паклонімся Ўкрыжаванаму, праславім Уваскрослага. Пахвалім Таго, хто прыйшоў нас ажывіць. Вызнавайма Таго, хто нас асьвяціў. Уьзвялічым Таго, хто даў нам безьліч усялякіх дабротаў” (Слова на Нядзелю Тамаша). Да гэтых дабротаў духовых і культурных
Back to Top