ПРОСТА І СЫТНА - фасоля па-радзівілаўску з каўбасамі. Рэцэпты “Будзьма!“

💌 Падтрымаць новыя рэцэпты: Радзівілы харчаваліся не толькі выкшталцонымі стравамі, а і любілі простыя і не менш смачныя. Пакаштуйце і вы! 💢 Фасоля патрапіла ў Еўропу ў XVI ст., і яе спачатку ўспрымалі як дэкаратыўную расліну. Але час мінаў, і ў XVIІІ ст. яе пачалі есці як заможныя людзі, так і сяляне. Радзівілы ж былі вялікімі ласунамі, таму не маглі не заўважыць такую незвычайную культуру. ☝️Фасолю, згодна некаторым гісторыкам, вырошчвалі яшчэ ў антычных Грэцыі і Рыме. На нашых землях у XVIІІ ст. яшчэ веяў дух «сармацтва» - шляхецкай ідэалогіі, якая дамінавала ў Рэчы Паспалітай у XVI-XIX стст. Сарматызм узводзіў шляхту да старажытных сарматаў, якія па поглядах таго часу лічыліся качавым народам на землях Грэцыі і Рыму. Пра фасалю нават узгадвалі у сваіх працах старажытнагрэцкія пісьменнікі Тэафраст і Дыяскарыд. Яны апісвалі фасолю пад найменнем «фасеопус», а менавіта так і гучыць яе сучасны лацінскі назоў. 📌 Гатуем на 4 порцыі: фасоля 300 г сушаныя грыбы (любыя) 30 г 1 шклянка грыбнога ўзвару чарнасліў 80 г каўбаса вэнджаная 200 г 1-2 цыбуліны 2 ст. лыжкі таматнай пасты соль і прынады (перац, каляндра) па смаку 📍Фасолю папярэдне замачыць на 4 гадзіны альбо на ноч у халоднай вадзе. Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa #будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма 👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ: БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт Telegram Facebook Instagram TikTok @budzma_razam Twitter VK Данаты
Back to Top