Клуб экскурсаводаў «In Via» | Прома-ролік

У 2009 г. на гістарычным факультэце па ініцыятыве кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў быў створаны клуб экскурсаводаў “In Via”. Гэты цікавы праект аб’ядноўвае ў сабе працу і адпачынак, тэорыю і практыку экскурсійнай работы, цеснае супрацоўніцтва выкладчыкаў-практыкаў і студэнтаў. Студэнты-удзельнікі клуба падрыхтавалі відэапрэзентацыю аб сваёй дзейнасці, паспрабавалі перадаць усю палітру эмоцый і перажыванняў, што суправаджаюць работу клуба.
Back to Top