СМАЖОНКА з бульбай “пад дзіч“. Гатуем з “Будзьма!“
Хутка і смачна! Сытны абед ці вячэра або пачастунак на святочны стол.
Смажонка мае нямецкія карані, на нашыя землі патрапіла страва ў сярэдзіне XVII ст., але гатавалася без бульбы і не была падобная на сённяшні варыянт стравы. Ёсць меркаванне, што смажонка – гэта трансарфаманы “Sauerbraten” – традыцыйная нямецкая калядная страва з мяса, вытрыманага ў вытанчаным марынадзе і прыгатаванага на агні. Рускае “жаркое” таксама мае шмат агульнага са смажонкай, але і адрозніваецца – яго тушаць.
Раней смажонка была стравай шляхты, якая адразу пасля палявання ўжывала сваю здабычу. З бульбай яе пачалі гатаваць толькі ў другой палове ХІХ ст. дзеля ашчаджэння мяса і павелічэння аб’ёму стравы, каб хапіла на вялікую сям’ю.
📌Гатуем на адну порцыю:
для марынаду:
3 шклянкі вады
3 лаўровыя лісты
па 10 гарошын чорнага перцу і калядндры
2 цвічкі гваздзікі
шчопаць кмену
мяса 200 г (свініна/дзічына)
3 бульбіны
масла сметанковае 30 г
алей 20 г
для запраўкі:
палова чырвонай цыбулі
1 шклянка вады
1 ст. лыжка воцату
шчопаць цукру
1
3 views
782
229
1 year ago 00:03:46 1
Невероятно вкусный “КАПУСТНЫЙ ПИРОГ“🤗💯👌
3 years ago 00:02:31 3
СМАЖОНКА з бульбай “пад дзіч“. Гатуем з “Будзьма!“