Неабходнасць пенсіённай рэформы абмеркавалі ў Віцебску ()

Стан і перспектывы развіцця пенсіённай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь абмеркавалі за круглым сталом у Віцебску прафсаюзныя лідары разам са спецыялістамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Размова ішла пра неабходнасць рэформы пенсіённай сістэмы ў Беларусі: чаму павышаецца пенсіённы ўзрост, чаму неабходна павышаць страхавы стаж. Зараз у нашай краіне на сто працуючых прыходзіцца каля шасцідзесяці пенсіянераў. У той час, як сусветны паказчык – не больш за 40. У бліжэйшы час парламентарыі абмяркуюць законапраект аб зменах у працоўных адносінах. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top