ПРЫГОДЫ МЫШАК 🐭Эп.2🐭 Лес

2-гі эпізод лялечнага відэаспектакля пра мышак на беларускай мове. 🔆 Вожык Фуршык, які выратаваў Машу і Дашу ад арла, запрасіў іх да сябе ў госці і пачаставаў яблыкамі. Але як мышкам вярнуцца дадому? У полі іх чакае арол да вечара, а ў лесе ўначы палюе сава. Каго Маша і Даша сустрэлі па дарозе і хто ім дапамог перайсці поле? #прыгодымышак - лялечны відэаспектакль паводле казак, якія прыдумаў адзін тата, каб пазнаёміць сваіх дзетак з жывёльным светам. 🐭 Галоўныя гераіні – палявая мышка Маша і хатняя мышка Даша, іх прыгоды і вандроўкі адбываюцца ў розных асяродках, а таксама ў розныя поры году. У сюжэце: сяброўства, небяспечныя прыгоды, захапленне танцамі, ласаванне прысмакамі, перавыхоўванне злодзеяў. 🐭 Пазнавальны эфект разлічаны на дзетак 3-8 гадоў, забаўляльны – без межаў узросту. Спектакль просты і душэўны, але разам з тым і досыць дынамічны, ён добра трымае ўвагу дзяцей. ❤️ Галоўных гераінь АГУЧВАЮЦЬ тыя самыя дзеці, для якіх і прыдумляліся казкі. Батлейка і музыка: Стары Ольса @StaryOlsa 🐭 УСЕ СЕРЫІ МЫШАК: Дадатковыя актыўнасці да спектакля ГЛЯДЗІЦЕ ЯШЧЭ: 💛 Відэакніга «Чытанка для маленькіх» 💛 Казкі пра Пэтсана і Фіндуса па-беларуску #БудзьмаДзецям #пабеларуску 💌 Падтрымаць аўтараў і канал (данаты):
Back to Top