Зміцер Вайцюшкевіч — Жук і жолуд. Першы сінгл з новага дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам»

Зміцер Вацюшкевіч прэзентаваў кліп на першы сінгл «Жук і жолуд» з новага дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам», які выйдзе ў чэрвені. Сцэнар і малюнкі да кліпа зрабіў Андрусь Такінданг, а анімаваў персанажаў Дзяніс Міжуй. Альбом «Вясёлка над плёсам» — гэта цэлы музычны праект для дзетак на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна. У складанцы, апроч Змітра Вайцюшкевіча і WZ-Orkiestra, узялі ўдзел Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор. Зміцер Вайцюшкевіч на Youtube:
Back to Top