Лецішча для мільянераў: едзем у Красны Бераг + паром у Парычах і Светлагорск. Селі-паехалі #5

Глядзіце новы выпуск трэвэл-праекта «Селі-паехалі»! Гэтым разам едзем у Красны Бераг з аглядам на самае крутое лецішча ў Беларусі. Бонусам — пракацімся на пароме ў Парычах і заедзем у Светлагорск. У выпуску пабачыце цудоўную сядзібу Козел-Паклеўскіх у Красным Беразе. Яе інтэр’ерчыкі і экстэр’ерчыкі захаваліся лепш, чым у іншых беларускіх сядзібах, замках і палацах. Для колішніх гаспадароў-мільянераў гэта было проста лецішча, ну а мы ходзім рты паразяваўшы — жылі ж некалі людзі з густам! Яшчэ мы пакаталіся на пароме ў Парычах — сэрвіс абсалютна бясплатны, так што можаце катацца хоць цэлы дзень туды-сюды. Але калі надумаеце таксама ехаць праз паром, то лепш загадзя патэлефануйце і спраўдзіце, ці ён працуе. Завіталі і ў Светлагорск. Тут калісьці жылі крутыя ўрбаністы — глядзіце відэа, каб даведацца, пра што ідзе гаворка :) Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: Ютуб-канал Паўла Бераснева: Сел
Back to Top