Данчык Толькі ўчора

Музыка Евгений Магалиф Стихи Наталья Арсеньева Фото из личного архива Данчыка через RFE/RL (фотограф Milan Josipovich) * Толькі ўчора, здаецца, плылі ручаі і вясьнянае сонца зямлю цалавала, а сягоньня ўжо жутла жаўцеюць лісты, а сягоньня ўжо восень бязмала. Толькі ўчора, здаецца, пралескі цьвілі і ў шаўкі прыбіраліся цішкам бярозы, а сягоньня ўжо яблыкі з дрэваў зьнялі і па шкле плывуць восені сьлёзы. Толькі ўчора, здаецца, над змрочнай ракой салавей заліваўся, мы ж – дыхаць ня сьмелі, а сягоньня ўжо поўніцца сэрца тугой, быццам шчасьця й тады мы ня мелі...
Back to Top