Калегі Сьцяпана Латыпава з суседніх краін запісалі ролік у яго падтрымку

Сьцяпан Латыпаў — жыхар «Плошчы перамен», 15 верасьня яго затрымалі, калі ён спрабаваў перашкодзіць зафарбоўваць «Мурал з дыджэямі». Сьцяпан — арбарыст, ратавальнік дрэваў, а таксама прамысловы альпініст. У яго сваё ІП «Беларба». Ён выйграў тэндэр на апрацоўку баршчэўніку ў Менскім раёне. 1 чэрвеня 2021 пачаўся суд. Сьцяпана вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, ён не прызнае сваю віну. На знак пратэсту ён парэзаў горла, знаходзячыся ў судовай залі ў клетцы. Пасьля гэтага Сьцяпана адправілі на судова-псыхалягічную экспэртызу. Арбарысты з Расеі і Ўкраіны запісалі ролік у падтрымку Сьцяпана Латыпава. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top