Урачыстая цырымонія перапахавання астанкаў двух членаў экіпажа савецкага бамбардзіроўшчыка Іл 4.

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў Іванава на брацкай магіле ваеннапалонных, партызан і ахвяр фашызму на вуліцы Пушкіна прайшла ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў двух членаў экіпажа савецкага бамбардзіроўшчыка Іл-4. Магіла лётчыкаў, паветраных стралкоў 5-га гвардзейскага авіяцыйнага Севастопальскага палка далёкага дзеяння 50-й авіяцыйнай Крымскай дывізіі далёкага дзеяння гвардыі старшыны Івана Пятровіча Ахтырскага і гвардыі старшыны Аляксандра Васільевіча Сурдаленкі знаходзіцца справа ад абеліска. Автор: Алина Михновец.
Back to Top