У Мінску за два дні галалёдныя траўмы атрымалі больш за 150 чалавек

У бальніцу хуткай дапамогі толькі за мінулыя суткі паступілі 125 пацярпелых ад галалёдзіцы. У асноўным з расцяжэннямі звязак, пераломамі ног і рук. Рост траўматызму медыкі тлумачаць тым, што людзі яшчэ не адаптаваліся да змены надвор’я. У гэтыя дні варта быць асабліва ўважлівымі, пазбавіцца ад спешкі і выбіраць зручны абутак. Надвор’е не зменіцца і ў выхадныя. У суботу і нядзелю — каля нуля, туман і галалёдзіца.
Back to Top