Напярэдадні Калядаў і Новага года А1 выпусціў серыю мастацкіх паштовак з цытатамі з твораў Уладзіміра Караткевіча. Праект носіць назву ПаштоўкА1 і працягвае кампанію #Караткевіч90 да 90-гадовага юбілею пісьменніка. 10 вядомых і натхняльных цытат Караткевіча знайшлі новае вобразнае ўвасабленне ў ілюстрацыях вядомай беларускай мастачкі і кіраўніка інклюзіўнай студыі SOWY Нікі Сандрас. Каб праілюстраваць гэтыя цытаты, яна прыдумала казачных персанажаў – соў-беларусаў, а таксама арганічна ўпляла ў кожны сюжэт элементы нацыянальнага арнамента.
Наборы святочных паштовак даступныя па ўсёй Беларусі ва ўсіх крамах А1, а таксама ў віртуальнай краме, каб кожны жадаючы мог бясплатна атрымаць сваё віншаванне ад Караткевіча. На сайце А1 таксама можна спампаваць усе дзесяць паштовак у высокай якасці